5 сакавіка напярэдадні свята ў ДУА «Драгічынскі раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі» прайшоў ранішнік, прысвечаны жаночаму дню.
Разам з Вясной выхаванцы і навучэнцы цэнтра збіралі для мам першы вясновы букет, прыляпілі сонейку праменьчыкі, каб яно стала свяціць ярчэй і цяплей. На свята да дзяцей завітаў і вясёлы мамін памочнік – Кузя, з якім хлопцы пагулялі ў рухомыя гульні.
Бацькі таксама былі актыўнымі ўдзельнікамі праграмы. Яны паказалі, наколькі добра яны ведаюць сваіх дзяцей, а на праменьчыках сонца, якія прыляпілі іх дзеці напісалі добрыя словы і пажаданні ўсім прысутным на свяце.
Дзяўчынкі і хлопчыкі віншавалі сваіх мам і бабуль танцавальнымі нумарамі, паказалі, як яны ўмеюць дапамагаць сваім блізкім. У завяршэнні свята дзеці падарылі падарункі мамам і бабулям, зробленыя сваімі рукамі.