Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Адукацыйны працэс

Арганізацыя адукацыйнага працэсу

у 2025/2026 навучальным годзе

У 2025/2026 навучальным годзе ў дзяржаўнай установе адукацыі "Драгічынскі раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі" рэалізуюцца адукацыйныя праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй, дашкольнай адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю.
Функцыянуе клас з дзевяцігадзінным рэжымам знаходжання. У складзе аб'яднанага класа навучаецца 8 навучэнцаў (1,2,3,4,7,8,10 год навучання), з іх 3 навучэнцаў атрымліваюць спецыяльную адукацыю дома. Адукацыйны працэс ажыццяўляецца ў адпаведнасці з вучэбнымі планамі спецыяльнай адукацыі:
- цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі для вучняў з цяжкімі, множнымі парушэннямі ў фізічным і (або) псіхічным развіцці - 5 навучэнцаў: 3-і год навучання - 1; 4-ы год навучання - 1 (дома); 8-ы год навучання – 2 (1 дома); 10-ы год навучання - 1 (дома);
- другога аддзялення спецыяльнай школы, спецыяльнай школы-інтэрната для навучэнцаў з інтэлектуальнай недастатковасцю - 3 навучэнцаў (1-ы год навучання - 1; 2-й год навучання - 1; 7-ы год навучання - 1).
На ўзроўні дашкольнай адукацыі функцыянуе рознаўзроставая група з дзесяцігадзінным рэжымам знаходжання. Адукацыйны працэс ажыццяўляецца ў адпаведнасці з вучэбным планам спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі для 5 выхаванцаў ад трох да сямі гадоў з інтэлектуальнай недастатковасцю, расстройствамі аўтыстычнага спектра.
У 2025/2026 навучальным годзе адукацыйны працэс ажыццяўляецца па чвэрцях:
першая чвэрць - з 1 верасня 2025 г. па 1 лістапада 2025 г.;
другая - з 10 лістапада 2025 г. па 24 снежня 2025 г.;
трэцяя - з 8 студзеня 2026 г. па 21 сакавіка 2026 г.;
чацвёртая - з 30 сакавіка 2026 г. па 31 мая 2026 г.
На працягу навучальнага года ўстанаўліваюцца канікулы:
восеньскія – 8 дзён з 2 лістапада 2025 г. па 9 лістапада 2025 г. уключна;
зімовыя - 14 дзён з 25 снежня 2025 г. па 7 студзеня 2026 г. уключна;
вясновыя – 8 дзён з 22 сакавіка 2026 г. па 29 сакавіка 2026 г. уключна;
летнія - 92 дні з 1 чэрвеня 2026 г. па 31 жніўня 2026 г. уключна.
Для вучняў І-ІІ класаў (ІІІ класаў – для вучняў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця з пяцігадовым тэрмінам навучання на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі) у ІІІ чвэрці праводзяцца дадатковыя зімовыя канікулы з 16 лютага 2026 г. па 22 лютага 2026 г. уключна працягласцю.
Для выхаванцаў рознаўзроставай групы на працягу 2025/2026 навучальнага года ўстанаўліваюцца канікулы:
зімовыя - 10 каляндарных дзён з 28 снежня 2025 г. па 6 студзеня 2026 г. уключна;
вясновыя – 10 каляндарных дзён з 22 сакавіка 2026 г. па 31 сакавіка 2026 г. уключна;
летнія - 92 каляндарныя дні з 1 чэрвеня 2026 г. па 31 жніўня 2026 г. уключна.

 Галоўны прынцып працы педагогаў:

Дапамажы мне зрабіць самому,

А не рабі гэта за мяне.