Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

20.03.18

Семінар-практыкум «Сэнсаматорнае развіццё дзіцяці з цяжкімі і (або) множнымі фізічнымі і (або) псіхічнымі парушэннямі»

20 сакавіка ў ДУА «Драгічынскі раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі» згодна з планам работы адбыўся семінар-практыкум для бацькоў навучэнцаў «Сэнсаматорнае развіццё дзіцяці з цяжкімі і (або) множнымі фізічнымі і (або) псіхічнымі парушэннямі».

   Педагогі спецыяльнай групы асвятлілі традыцыйныя і нетрадыцыйныя формы работы па развіццю сэнсаматорных навыкаў выхаванцаў і навучэнцаў цэнтра.

   Настаўнік-дэфектолаг Краўчук І. А., распавяла аб асноўных метадах і прыёмах фарміравання сэнсарных навыкаў у дзяцей з цяжкімі парушэннямі развіцця.

   Выхавальнік дашкольнай адукацыі Равiнец Л. В. расказала аб развіцці дробнай маторыкі рук і яе значэнні ў развіцці і навучанні дзіцяці з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця; значэнні пугавiчнай тэрапіі ў развіцці дробнай маторыкі рук, прывяла прыклады выкарыстання элементаў дадзенай тэрапіі ў хатніх умовах.

    Сіліч А. С., выхавальнік дашкольнай адукацыі падрабязна спынілася на значэнні пальчыкавай гімнастыкі для разумовага і псіхічнага развіцця дзяцей. Дала рэкамендацыі па выкананні пальчыкавай гімнастыкі і прапанавала бацькам і прысутным выканаць некалькі практыкаванняў для кiсцей рук, для пальцаў ўмоўна статычныя і дынамічныя.

  Для бацькоў была арганізавана выстава дапамог, накіраваных на развіццё сэнсаматорных навыкаў дзяцей, распаўсюджаны брашуры і буклеты з рэкамендацыямі.

   Завяршэннем сустрэчы стала правядзенне з бацькамі майстар-класа па вырабе дапаможнікаў, накіраваных на развіццё дробнай маторыкі.