Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

22.03.18

Акцыя «Свет адзін для ўсіх»

21 сакавіка стартавала акцыя «Свет адзін для ўсіх», прымеркаваная да Міжнароднага дня чалавека з сіндромам Даўна і Міжнароднаму дню распаўсюджвання інфармацыі аб праблемах аўтызму. Мэта акцыі – павышэнне інфармаванасці, змена уяўленняў аб дзецях з такімі асаблівасцямі развіцця, фарміраванне талерантнага стаўлення да іх.

Спецыялістамі ДУА «Драгічынскі раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі» ў гэты дзень арганізавалі гадзіну інфармавання «Сонечныя дзеці» для вучняў Сярэдняй школы № 2 г. Драгічына: інтэрактыўная гутарка, прэзентацыя, прагляд і абмеркаванне відэароліка, а таксама гульнявая праграма сумесна з навучэнцамі цэнтра «Калі з сябрам выйшаў у шлях».

У ходзе сумесных гульняў і забаў хлопцы змаглі пераканацца, што дзеці з сіндромам Дауна такія ж, як і іншыя дзеці – унікальныя, годныя любові, разумення і дружбы. Яны падкупляюць сваёй шчырасцю і непасрэднасцю, нездарма іх называюць «сонечнымі дзецьмі».

У канцы сустрэчы дзеці абмяняліся сімвалічнымі «сонечнымі» шарамі з цёплымі пажаданнямі адзін аднаму - хай у свеце стане больш святла і дабра!